У Белаазёрску завяршыўся цыкл калядных сустрэч школьнікаў са святаром

semiaУ СШ № 3 Белаазёрска завяршыўся цыкл Калядных сустрэч школьнікаў з праваслаўнымі святарамі, прымеркаваных да перыяда Посту. З 17 па 22 снежня святары храма прапачэснага Серафіма Сароўскага рэгулярна прыходзілі да навучэнцаў сярэдніх і старэйшых класаў.

22 снежня іерэй Ігар Васько прыйшоў да дзевяці- і дзесяцікласнікаў з гутаркай «Пагаворым пра душу, або духоўная пабудова чалавека». 18 снежня іерэй Аляксій Аляхновіч правёў гутарку з васьмікласнікамі на тэму «Дружба і ўплыў аднагодкаў». 19 снежня пратаіерэй Сергій Утрата выступіў перад бацькамі з дакладам «Інтэрнэт-прастора: віртуальнае і рэальнае жыццё сучасных падлеткаў», паведамляе ekklisia.by.

Шторазу святары нагадвалі пра Калядны пост, яго гісторыю і важнасць для чалавека, пра неабходнасць споведзі і прычасця.

Таксама паўгоддзе вывучэння прадмета «Этыка і псіхалогія сямейнага жыцця» адзначыў 10 «А» СШ № 3. Факультатыў унікальны тым, што ў яго працы актыўна прымаюць удзел святары, якія паслядоўна выкладаюць праваслаўныя погляды на сям’ю, шлюб і выхаванне дзяцей. 26 снежня ў ходзе апошняга занятку іерэй Аляксій Аляхновіч падвёў вынік першага паўгоддзя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі