У Гомелі ўпершыню адбыўся Ханукальны канцэрт

hanukaХанукальны канцэрт арганізавалі ў Гомелі месіянскія габрэйскія супольнасці Гомеля, Магілёва і Мінска. 26 снежня патрапіць на канцэрт маглі ўсе жадаючыя.

Свята адкрыла сола на барабанах, якое суправаджалася гукамі шафараў – традыцыйных габрэйскіх інструментаў. Танцавальная група «Эш Хаім», сямейны ансамбль «Лехаім» (раяль, флейта, скрыпка), група з Мінска «Анавім» і мноства іншых яркіх выканаўцаў літаральна ўзбурылі залю, паведамляе brit-hadasha.org.

Усе прысутныя на канцэрце маглі паўдзельнічаць у ханукальнай латарэі, выйграць сімвалы Ханукі – свечкі і алей. Пасля заканчэння афіцыйнай часткі праграмы была магчымасць пагутарыць з музыкамі і танцорамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі