У Астраўцы з’явіўся помнік праваслаўнаму падзвіжніку Язэпу Гашкевічу

pomnikАдкрыццё помніка праваслаўнаму падзвіжніку Язэпу Гашкевічу адбылося 29 снежня ў Астраўцы. Помнік устаноўлены на вуліцы, раней названай у гонар знакамітага ўраджэнца.

У 2014 годзе споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння Язэпа Гашкевіча, выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі і Санкт-Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі, першага консула Расіі ў Японіі, які садзейнічаў распаўсюджванню праваслаўя ў Краіне Узыходзячага Сонца. Па гэтай прычыне кіраўніцтва раёна паспяшалася з устаноўкай помніка, паведамляе eparhia.by.

На адкрыцці помніка прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна. З прывітальным словам выступіў благачынны Астравецкай царкоўнай акругі пратаіерэй Георгій Савіцкі, які падкрэсліў важнасць служэння Язэпа Гашкевіча, памяць аб якім захоўвае не толькі беларускі, але і японскі народ.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі