У Наваполацку прайшлі духоўныя заняткі для свецкіх змёртвыхпаўстанак
Духоўныя сустрэчы для апосталак Змёртвыхпаўстання – свецкіх сясцёр Кангрэгацыі Ўваскрасення Госпада нашага Ісуса Хрыста – адбыліся 28 снежня ў кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак у Наваполацку.
Апосталкі і кандыдаткі, якія таксама прымалі ўдзел у духоўных практыкаваннях, мелі магчымасць паглыбіць свае духоўныя веды, а таксама адказаць сабе на пытанне: што значыць быць апосталкай Змёртвыхпаўстання і радаснай сведкай Уваскрасення. Шукаць адказы на гэтыя пытанні дапамагалі сястра Магдалена Дзевульска CR і кс. Анджэй Юхневіч OMI, які прамовіў канферэнцыю на тэму Божага Слова, удзяляў сакрамэнт пакаяння і ўзначаліў Святую Імшу, паведамляе catholic.by.
Рэкалекцыі скончыліся аднаўленнем абяцанняў, якія апосталкі Змёртвыхпаўстання складаюць пасля года кандыдацтва, а пасля супольна аднаўляюць раз на год.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)