Прэзідэнт Беларусі прысудзіў прэміі “За духоўнае адраджэнне”

администрация-280x257Па выніках 2014 года ўказам кіраўніка дзяржавы ад 30 снежня прысуджаны пяць прэмій прэзідэнта Беларусі “За духоўнае адраджэнне”. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Прэміямі адзначаны аўтарскія і працоўныя калектывы за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.

Лаўрэатам стаў аўтарскі калектыў у складзе настаяцеля рэлігійнай абшчыны “Прыход храма абраза Божай Маці “Ўсіх тужлівых Радасць”” у Мінску Мінскай епархіі БПЦ пратаіерэя Ігара Карасцялёва і дацэнта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Марыны Краўцовай. Яны стварылі вучэбна-вытворчыя майстэрнi пры прыходзе для сацыялізацыі людзей з цяжкімі захворваннямі.

Прэміяй таксама адзначаны калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, які ўвасобіў нацыянальна-гістарычную тэматыку ў балеце “Вітаўт”.

У ліку лаўрэатаў таксама калектыў Рэспубліканскага інтэрната ветэранаў вайны і працы, калектыў Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня”, Цэнтральны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі