У Барысаве пяцікласнік дапамог злавіць злачынца

001487_00000690881У Следчым камітэце Беларусі паведамілі, што ў Барысаве пяцікласнік дапамог следчым выкрыць злачынца-рэцыдывіста.

Хлопчык стаў сведкам, як раней судзімы мясцовы жыхар 1984 года нараджэння з нажом напаў на 35-гадовага мужчыну. Пацярпелы атрымаў розныя колата-рэзаныя траўмы, небяспечныя для жыцця.

Падлетак не разгубіўся і адразу паклікаў на дапамогу. Ён распавёў міліцыянтам аб тым, што здарылася, і назваў прыкметы нападніка, які збег.

Дзякуючы аператыўнасці хлопчыка праваахоўнікі па “гарачых слядах” затрымалі мужчыну.

Следчыя Барысаўскага РАСК вырашылі заахвоціць школьніка за дапамогу ў раскрыцці злачынства. Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік начальніка РАСК Сяргей Зайцаў уручыў адважнаму падлетку памятны падарунак і грамату і падзякаваў за ўчынак, на які вырашыцца не кожны дарослы.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі