У Мінску пройдзе праваслаўны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»

20110115_02У Мінску 9-10 студзеня 2015 года ў нядзельнай школе Елісавецінскага жаночага манастыра (Выгоцкага, 5) пройдзе Калядны рэспубліканскі праваслаўны фестываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы».

У яго конкурснай праграме прымуць удзел 11 калектываў. Сярод іх прафесійны тэатр-студыя «Вера. Надежда. Любовь» пры нядзельнай школе храма абраза Божай Маці «Всецарица» (Ліда), Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» (Маладзечна), Сямейны тэатр «Батлейка» (Мінск) і іншыя, паведамляе Church.by.

Журы фестываля вызначыць пераможцаў па намінацыях: «Лепшае мастацкае выкананне», «Лепшае арыгінальнае рашэнне», «Лепшае раскрыццё духоўна-маральнага зместу спектакля».

У журы ўваходзяць пратаіерэй Сергій Храпіцкі, клірык Елісавецінскага манастыра, Яна Агеенка, актрыса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, Таццяна Лісавенка, мастак па тэатральных касцюмах, Надзея Бунцэвіч, тэатразнаўца, карэспандэнт газеты «Культура», Кацярына Яроміна, тэатразнаўца.

У рамках фестываля арганізуюцца тэматычныя круглыя сталы, творчыя майстар-класы, калядныя музычныя нумары, а таксама дабрачынная акцыя «Святло душы — дабрачыннасць» для дзяцей у інтэрнатах, дзіцячых дамах, навучальных установах.

Батлейка далучае гледача да беларускай культуры і духоўна-маральных каштоўнасцей народа, лічыць адзін з арганізатараў мерапрыемства, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. Максіма Горкага Аляксандр Ждановіч.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да Ганны Данілюк, тэл: +375 29676 20 52 або да Аляксандра Ждановіча, тэл: +375 29758 16 67.

Праграму фестываля глядзіце тут

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі