У Верхнядзвінскім і Ушацкім царкоўных благачыннях праходзяць перадкалядныя сустрэчы святароў з састарэлымі і інвалідамі

cocБлагачынны Ушацкай акругі пратаіерэй Вячаслаў Лобец разам з чытальнікам храма святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры і Німфадоры Арцеміем Усцінавым наведалі аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў у вёсцы Градзенец.

Здзейсніўшы 30 снежня набажэнства падзякі Госпаду на заканчэнне года, служыцелі распавялі наведвальнікам і супрацоўнікам сацыяльнай установы пра Калядны пост, а таксама пра тое, наколькі значным з’яўляецца яго апошні тыдзень, паведамляе eparhia992.by.

29 снежня святары Верхнядзвінскага благачыння пратаіерэй Валянцін Вабішчэвіч, пратаіерэй Васіль Стрэха і іерэй Уладзімір Ляшкевіч наведалі Луначарскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў Верхнядзвінскага раёна, дзе паспавядалі і прычасцілі ўсіх ахвотных.

29 снежня настаяцель храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у вёсцы Бароўка іерэй Уладзімір Ляшкевіч наведаў з казанню сацыяльнае аддзяленне для састарэлых у вёсцы Барковічы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі