Віцебскія каталіцкія святары ў межах «Дзён хрысцiянскай культуры» наведваюць шпіталі

vicebsk_balnica7У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры», які праходзіць у каталіцкай Вiцебскай дыяцэзіі, адмысловыя акцыі ладзяцца ў бальніцах і шпіталях. Для пацыентаў праводзяцца выставы і канцэрты з падарункамi.

29 снежня ў Вiцебскай абласной дзiцячай клiнiчнай бальнiцы настаўнiкi i выхаванцы клуба «Юнiкс» падрыхтавалi для маленькiх пацыентаў выставу цiкавых прац, прысвечаных святу Божага Нараджэння. Ксёндз-канцлер Адам Дынак прывёз падарункі бальніцы ад дыяцэзіі: цацкi, а таксама дзіцячыя прасцінкi i пялюшкі, паведамляе catholicnews.by.

30 снежня ў Вiцебскай абласной клiнiчнай бальнiцы для пацыентаў дзiцячага афтальмалагiчнага аддзялення адбылася святочная iмпрэза: вiктарына з нагоды свята Божага Нараджэння, праграма з вершаў i песень, карагод ля ёлкi. Адам Дынак павiншаваў маленькiх пацыентаў i медыкаў са Святам Божага Нараджэння i ўручыў салодкiя падарункi, пажадаўшы хуткага папраўлення.

Таксама ксёндз-канцлер наведаў маленькiх пацыентаў апёкавага аддзялення, якiя з-за стану здароўя не маглi прыйсці на iмпрэзу. У кожнай палаце святар пакінуў выяву маленькага Ісуса.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі