Увесну браты з экуменічнай супольнасці Тэзэ наведаюць Беларусь

TZЦягам гэтага года браты з экуменічнай абшчыны Тэзэ маюць намер перадаць знак міру вернікам з Беларусі, Расіі і Украіны. 12 красавіка дэлегацыі братоў і маладых пілігрымаў з розных еўрапейскіх краін прымуць удзел у святкаванні Вялікадня праваслаўнымі Масквы, Кіева і Мінска.

Планы братоў Тэзэ адносна Беларусі і суседніх краін агучыў прыёр супольнасці брат Алоіз у часе 37 Еўрапейскай сустрэчы Тэзэ ў Празе, паведамляе catholic.by.

«Нас аб’ядноўвае ўсведамленне таго, што Хрыстус з’яўляецца нашай надзеяй і нашым мірам», – адзначыў брат Алоіз. З вопыту сустрэчы ў Празе брат Алоіз зрабіў выснову, што хрысціяне ў сённяшняй Чэхіі з’яўляюцца сёння меншынёй, але яны не павінны імкнуцца да сілы альбо саступаць навязаным грамадствам поглядам на рэчы; задача хрысціян – «там, дзе яны жывуць, усталёўваць мір і кіравацца раўнапраўем».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі