У Маскве пасвечаны ў епіскапа Слуцкага архімандрыт Антоній (Даронін)

даронін3 студзеня Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Боскую літургію ў Патрыяршым Успенскім саборы Маскоўскага Крамля, падчас якой узначаліў хіратонію архімандрыта Антонія (Дароніна) у епіскапа Слуцкага і Салігорскага.

Яму саслужылі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел, мітрапаліт Істрынскі Арсені, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскап Дзмітраўскі Феафілакт, епіскап Падольскі Ціхан, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляймон, епіскап Васкрасенскі Сава, святары з Беларусі і Масквы, паведамляе patriarchia.ru.

На набажэнстве сярод іншых прысутнічалі дарадца пасольства Беларусі ў Расіі И.Красноў, члены дэлегацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Па заканчэнні літургіі Патрыярх Кірыл даў наказ епіскапу Слуцкаму і Салігорскаму Антонію на служэнне і ўручыў яму архірэйскае жазло. Па традыцыі новыпасвечаны іерарх удзяліў вернікам першае архіпастырскае благаславенне.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі