Новы рэктар МінДА працягне рэфармаванне духоўнай адукацыі ў Беларусі
Зацвярджэнне Святым Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы прызначэння Беларускім Экзархатам на пасаду рэктара Мінскай духоўнай акадэміі іераманаха Сергія (Акімава) адбылося 25 снежня.
Пра сваё бачанне далейшага развіцця дзейнасці Акадэміі іераманах Сергій распавёў афіцыйнаму сайту БПЦ church.by.
«На пасадзе рэктара мне трэба будзе працягнуць тую працу па рэфармаванні духоўнай адукацыі ў Беларусі, якая была даручаная мне яшчэ ў 2012 годзе. У ходзе гэтай працы нам удалося змяніць структуру духоўнай адукацыі, практычна з нуля стварыць нарматыўную базу для адукацыйнага працэсу, стварыць кафедры, пачаць падрыхтоўку магістраў па трох напрамках, перайсці на штатна-заробкавую сістэму аплаты працы выкладчыкаў, прынцыпова змяніўшы патрабаванні да прафесарска-выкладчыцкага склада, пакласці пачатак штогадовай атэстацыі выкладчыкаў, упершыню адкрыць завочнае навучанне, – кажа іераманах Сергій».
У гэтым годзе акадэмія пераедзе ў Мінск, дзе размесціцца ў будынках Духоўна-адміністрацыйнага і адукацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы. З пераездам будуць створаныя самыя спрыяльныя ўмовы для адкрыцця аспірантуры, мяркуе рэктар МДА.
Зараз у сістэме духоўнай адукацыі Беларускага Экзархата пераглядаюцца падыходы да падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі са ступенню кандыдата багаслоўя. Так, па словах рэктара, у 2013 годзе было прынятае «Палажэнне аб парадку падрыхтоўкі і абароны кандыдацкіх дысертацыяў у Мінскай духоўнай акадэміі», складзенае з улікам патрабаванняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі.
«Пра тое, наколькі сур’ёзна змяніліся патрабаванні да кандыдацкіх дысертацыяў, сведчыць той факт, што ў 2014 годзе была абароненая толькі адна дысертацыя», – кажа іераманах Сергій.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях пройдуць 9-10 ліпеня (+праграма) 29.06.2022 10:21
- Ва Украіне пад Валнавахай манах падарваўся на міне 27.06.2022 15:49
- Праграма прынясення каўчэга з часціцай мошчаў прападобнага Сергія Раданежскага ў Беларусь у перыяд з 27 чэрвеня па 3 ліпеня 27.06.2022 10:37
- Пра Беларусь, стэрэатыпы і духоўнасць. Batushka адкажа. Відэа 26.06.2022 08:28
- Вярхоўны суд ЗША 24 чэрвеня адмяніў рашэнне ў справе «Роў супраць Уэйда», што прызнавала аборт фундаментальным правам 25.06.2022 14:38
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)