Памёр колішні міністар сельскай гаспадаркі і палітвязень Васіль Лявонаў
Ранкам 4 студзеня памёр колішні міністар сельскай гаспадаркі і палітвязень Васіль Лявонаў, які паслядоўна выступаў з прапановамі аб рэфармаванні сельскай гаспадаркі, крытыкаваў Лукашэнку, лічыў, што цяперашняя ўлада ў Беларусі – гэта праект Крамля.
Пра гэта паведаміў блізкі да сям’і Лявонава журналіст Аляксандар Коктыш са спасылкай на жонку і дачку нябожчыка на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы facebook.com.
Падчас выбараў першага прэзідэнта Беларусі ў 1994 Васіль Лявонаў адкрыта падтрымліваў Вячаслава Кебіча, аднак нягледзячы на гэта, прыняў прапанову Аляксандра Лукашэнкі заняць пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. В. Лявонаў не падтрымаў ідэю лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году, пасля чаго ў міністэрстве пачаліся масавыя праверкі.
Васіль Лявонаў паслядоўна выступаў з прапановамі аб рэфармаванні сельскай гаспадаркі і далучэнні яе да рынкавай эканомікі, вызваленні яе ад камандна-адміністрацыйных метадаў, што і сталася асноўнай прычынай ягонага арышту 11 лістапада 1997 году ў працоўным кабінеце. Экс-міністру былі прад’яўленыя абвінавачанні ў крадзяжах маёмасці ў асабліва буйных памерах, атрыманні хабару і незаконным захоўванні баявых прыпасаў і зброі. На судзе сваёй віны Васіль Лявонаў не прызнаў.
Васіль Лявонаў пакутаваў на шэраг цяжкіх хранічных захворванняў. Стан яго здароўя падчас зняволення значна пагоршыўся, ён перанёс некалькі сардэчных прыступаў.
У 2001 годзе узначаліў аргкамітэт руху «За новую Беларусь». Лявонаў стаў адной з ключавых фігураў у працэсе абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2001 года.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пастар Ганчарэнка: «Зараз шмат хто будзе зняможаны душой» 18.05.2022 13:10
- У Данецку пад расійскім абстрэлам загінула насельніца манастыра 17.05.2022 16:34
- У Гродне 15 мая адбыліся Каложскія ўрачыстасці 17.05.2022 14:48
- У ЗША злачынец адкрыў страляніну ў прэсвітэрыянскай царкве 17.05.2022 11:19
- Пастар Ганчарэнка: «Я думаю пра Марыупаль» 13.05.2022 16:33
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)