Нацбанк паменшыў камісійны збор пры куплі насельніцтвам валюты
У Нацбанку Беларусі паведамілі, што памер камісійнага збору пры куплі насельніцтвам замежнай валюты з 6 студзеня зніжаецца да 10%.
Рашэнне прынята рэгулятарам з улікам зніжэння з 5 студзеня падатка на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты да 10% (пастанова Саўміна ад 2015/01/04 № 3) і змены афіцыйнага абменнага курсу рубля да даляра (паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 5 студзеня каля 7%).
Як адзначылі ў Нацбанку, гэтыя меры накіраваны на збліжэнне абменных курсаў на розных сегментах валютнага рынку краіны і не прывядуць да павелічэння фактычнага курсу набыцця замежнай валюты для насельніцтва і прадпрыемстваў.
У цэлым сітуацыю на валютным рынку краіны Нацбанк ацэньвае як устойлівую.
Большасць абменных пунктаў і кас банкаў забяспечаны наяўнай замежнай валютай у дастатковых аб’ёмах. Пры гэтым юрыдычныя і фізічныя асобы ў апошні час прадаюць валюты больш, чым купляюць, канстатуе Нацбанк.
Прыток тэрміновых укладаў насельніцтва ў нацыянальнай валюце ў апошнія дні 2014 значна ўзрос.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- У Гомельскай епархіі выдалі цікавы каляндар пра мясцовых святых 12.08.2022 06:08
- У Кіеве суд пачаў разглядаць справу пра захоп храма УПЦ 11.08.2022 17:49
- Пробашча парафіі ў Лынтупах Аляксандра Барана арыштавалі на 17 сутак 10.08.2022 07:15
- «Не памрэ тваё імя» — Выйшла кніга пра памерлую настаяцельніцу Полацкага манастыра 10.08.2022 04:44
- З’явіўся анонс святкавання Дня памяці Манефы Гомельскай 09.08.2022 20:26
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)