Расійскі журналіст заклікае РФ “вярнуць” “так званыя” Беларусь, Украіну і Казахстан

Главный редактор ресурса «Спутник и погром» Егор ПросвирнинГалоўны рэдактар рэсурса “Спутник и погром” Ягор Прасвiрнiн лічыць, што Расіі трэба “вярнуць” “так званыя” Беларусь, Украіну і Казахстан.

У артыкуле “За что мы стоим, чего мы хотим, что будет и чего не будет” аўтар заяўляе, што «мэтай з’яўляецца пабудова дэмакратычнай еўрапейскай прававой рускай нацыянальнай дзяржавы як адзінай формы калектыўнага жыцця, якая спрыяе захаванню рускіх у ліку народаў Першага свету».

Часткай пабудовы рускай нацыянальнай дзяржавы, акрамя іншых мер, “з’яўляецца вяртанне Наваросіі, Маларосіі, Беларусі і Паўднёвай Сібіры (т.зв. «Паўночны Казахстан»), дзе дасюль пражываюць дзясяткі мільёнаў рускіх людзей”, піша Ягор Прасвiрнiн.

Паводле яго слоў, “так званыя” «Украіна»,«Беларусь» і «Казахстан» (штучныя дзяржаўныя ўтварэнні, створаныя бальшавікамі) “з’яўляюцца чужымі нацыянальнымі дзяржавамі, якія рэалізуюць чужыя нацыянальныя праекты, і рана ці позна тыя рускія, што засталіся ў іх, будуць асіміляваны ў чужыя нацыі”.

“Страціць дзясяткі мільёнаў чалавек не ў выніку вайны або генацыду, але ў выніку асіміляцыі кардоннымі мурзілкамі з адразу выдумлянай гісторыяй і культурай, пасцi не перад Рэйхам, Амерыкай або Кітаем, але перад “переможными цыбульниками” – што можа быць больш ганебным і подлым?” – сказана ў артыкуле.

Гэтая асіміляцыя будзе азначаць канчатковы крах ідэі Вялікага Рускага Народа і канчатковае ж геапалітычнае паражэнне Расіі, якая навекі ператвараецца ў другагатунковую рэгіянальную дзяржаву, піша Ягор Прасвiрнiн.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі