У Беларусі ў бліжэйшыя дні пахаладае да -23

снег7У Беларусь у аўторак, 6 студзеня, працягне паступаць халоднае арктычнае паветра і распаўсюдзіцца на ўсю тэрыторыю. Ноччу пройдзе кароткачасовы снег, днём істотных ападкаў не чакаецца.

На працягу сутак тэмпература складзе -6..-13°С, ноччу па паўночным усходзе -14.. 18°С, месцамі да -20°С, паведамляе Белгідраметэацэнтр.

7 студзеня захаваецца халоднае, без ападкаў надвор’е: ноччу -10..- 17°С, месцамі -18..-23°С, а днём -6..-13°С, месцамі да -15°С.

8 студзеня маразы пачнуць слабець. Вецер зменіцца на паўднёвы, днём па паўночным захадзе парывы да 14 м/с. Ноччу будзе каля -6..-13°С, днём -1..-8°С, па ўсходзе ноччу пры праясненнях -14..-17°С, днём -9..- 10°С.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі