У Гудагаі “ціхія” духоўныя сустрэчы для дзяўчат зладзяць сёстры-кармеліткі

gudogajНа духоўныя “сустрэчы цішыні” запрашаюць дзяўчат-каталічак законныя сёстры-кармеліткі ад Дзіцяткі Езуса. Дні цішыні “Замак майго сэрца” адбудуцца 23-25 студзеня ў кляштары сясцёр-кармелітак у Гудагаі на Гродзеншчыне.

Гэтым разам тэма духоўных сустрэч для каталіцкіх дзяўчат гучыць як “Сапраўднае спатканне”, паведамляе catholic.by.

Пра жаданне прыняць удзел у духоўных спатканнях трэба загадзя паведаміць сёстрам. Апрача Святога Пісання, зменнага абутку, спальнага мяшка і карымата, а таксама патрэбных цёплых рэчаў, неабходна мець квіток пра аплату падатку, які дазваляе ўезд у памежную зону. Такі падатак памерам 26 тыс. рублёў можна заплаціць у аддзяленні “Беларусбанка”, наяўнасць квітка пра яго аплату з’яўляецца ўмовай набыцця квітка ў чыгуначнай касе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі