Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян са святам Божага Нараджэння

67e6773a0bbc68ee016a50273b75feecПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян са святам Божага Нараджэння.

“Праходзяць тысячагоддзi, але святло вялікай урачыстасці зноў прыносіць надзею ў дамы мільёнаў людзей. Яно аб’ядноўвае ўсіх нас высокімі памкненнямі да маральнасці, служыць умацаванню маральных асноў і згоды ў грамадстве”, – сказана ў віншаванні, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Доўгачаканае свята – гэта не толькі час прывітанняў і падарункаў. Раство звяртае нас да вечных каштоўнасцяў – міласэрнасці і спачування, ўзаемаразумення і цярпення. З ім адраджаецца добрая традыцыя праяўляць бескарыслівы клопат аб блізкім, аказваць дзейсную дапамогу і падтрымку тым, хто больш за ўсё чакае любові і ўдзелу, адзначае кіраўнік дзяржавы.

“Няхай вашы сэрцы напоўніць радасць Раства, хай будзе плённай праца, а ў сем’ях пануюць шчасце і ўзаемапавага”, – пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі