Праваслаўныя Літургіі для дзяцей адбыліся ў Лідзе і Шчучыне

detiУ праваслаўным храме прапачэснага Галактыёна ў Лідзе 3 студзеня адбылася місіянерская Боская Літургія для дзяцей і бацькоў нядзельнай вучэбна-выхаваўчай групы прыхода.

Выкладчыкі загадзя раздалі ўсім навучэнцам аркушы з напамінам пра тое, як правільна рыхтавацца да Таямніцаў споведзі і прычасця. Напярэдадні ўсе дзеці паспавядаліся, а раніцай прыйшлі ў храм на богаслужбу. Настаяцель храма пратаіерэй Расціслаў Лемачко падчас Боскай Літургіі тлумачыў сэнс галоўных момантаў службы. Гэта дапамагала навучэнцам не толькі ўнікаць у духоўны сэнс царкоўнай службы, але і больш свядома ўдзельнічаць у ёй, паведамляе eparhia.by.

У гэты ж дзень традыцыйная Літургія для дзяцей прыходу адбылася ў Шчучыне. На думку кліра храма, такія службы мэтазгодныя менавіта на вакацыях, калі дзеці вольныя ад мітусні штодзённых школьных будняў, паведамляе orthos.org.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі