Рымашэўскі: дух шавінізму вядзе Расію да катастрофы (абноўлена)
Галоўны рэдактар рэсурсу «Спадарожнік і пагром» Ягор Прасвірнін лічыць, што Расіі трэба «вярнуць» «так званыя» Беларусь, Украіну і Казахстан. У артыкуле «За што мы стаім, чаго мы хочам, што будзе і чаго не будзе» аўтар заяўляе, што «мэтай з’яўляецца пабудова дэмакратычнай еўрапейскай прававой рускай нацыянальнай дзяржавы, як адзінай формы калектыўнага жыцця, якая спрыяе захаванню рускіх у ліку народаў Першага свету».
КРЫНІЦА.INFO папрасіла пракаментаваць гэтае выказванне сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Віталя Рымашэўскага.
«Такія выказванні ў сёняшняй сітуацыі не могуць ужо абразіць ні беларусаў, ні ўкраінцаў. Бо менавіта такіх адыёзных “дзеячаў” расійскай журналістыкі, палітыкі і культуры апошнім часам з’явілася шмат. І ў бліжэйшай будучыні не толькі Беларусь, Украіна і Казахстан не далучацца да Расіі, але саму Расію чакае глыбокі дэградацыйны распад. Дух шавінізму, якім насычана жыццё сёняшняй Расіі, непазбежна вядзе гэтую краіну і народ да катастрофы. Таму падобныя выказванні выклікаюць спачуванне і жаль. Хочацца пажадаць гэтаму чалавеку царкоўнага пакаяння, а калі ён няверуючы, то яму трэба звярнуцца за дапамогай да прафесійнага псіханеўролага”, – адзначыў ён.
Стральцоў-Карвацкі: мы павінныя ўмоцоўваць усе фактары, якія спрыяюць устойлівасці нашай дзяржаўнасці
Сваё меркаванне на гэты конт выказаў і намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Стральцоў-Карвацкі:
“Праграмныя заявы “Спадарожніка і пагрома” супраць дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь – гэта найбольш яскравае сведчанне агрэсіўных памкненняў расійскага вялікадзяржаўніцкага шавінізму. Прасвірнін піша і гаворыць тое, што насамрэч складае частку ідэйнага падмурку сённяшняй расійскай дзяржавы. Як для расійскіх ультранацыяналістаў, так і для сённяшняга Крамля, застаецца непераадольным сутнаснае супярэчанне паміж інтарэсамі выжывання рускага народу і рэваншысцкімі настроямі, заснаванымі на настальгіі па былой імперыі. Для нас, беларускіх нацыяналістаў, няма розніцы ў якой ідэалагічнай форме абгрунтоўваецца імперскі рэванш – у посткамуністычнай зюганаўскай, нацыяналістычнай прасвірынскай альбо гэбоўскай пуцінскай. Для нас яны ўсе ёсць ворагі, якія не прызнаюць права беларускага народа на самавызначэнне. Што да патэнцыялу сённяшняй Расіі для рэалізацыі гэтых памкненняў – то ён мізэрны. Расія цяпер можа захапіць толькі слабога. Таму мы павінныя ўмоцоўваць усе фактары, якія спрыяюць устойлівасці нашай дзяржаўнасці – і тады мы здолеем абараніць сабе”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)