У рамках выставы “Раство Хрыстова” адбылося свята «Святло Раства» для хворых дзяцей

inСвята для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі адбылося 4 студзеня ў мінскім Палацы мастацтваў у межах духоўна-асветніцкай выставы-кірмашу «Раство Хрыстова». Ініцыятарам свята выступіла мінская гарадская арганізацыя «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».

Канцэртную частку праграмы для дзяцей-інвалідаў падрыхтавалі творчыя калектывы Рэспубліканскага Палаца культуры Беларускага таварыства глухіх – дзіцячы харэаграфічны ансамбль «Мітусь» і Узорны дзіцячы тэатр пантамімы «Спадарожнік». Асабліва крануў гледачоў той факт, што таленавітыя акцёры – глуханямыя ад нараджэння дзеці. Яскравая і выразная мова мімікі і жэстаў глуханямых дзяцей апынулася настолькі зразумелай і займальнай для ўсёй глядацкай залі, што наведвальнікі выставы з задавальненнем вучыліся пад кіраўніцтвам арганізатараў акцыі правільна вітаць артыстаў з абмежаваным слыхам, паведамляе sobor.by.

Другая частка свята прадстаўляла сабой сапраўдную казку з чаканнем Дзеда Мароза і Снягуркі. Асаблівае захапленне ў малых выклікала сапраўдная дыскатэка пад сучасныя рытмы, што зладзілі прама на сцэне Весялінка і Снягурка. Па заканчэнні дыскатэкі дзеці радавалі Дзеда Мароза і ўсіх наведвальнікаў выставы вершамі і песнямі, атрымліваючы ва ўзнагароду мяккія цацкі і прысмакі. Усім дзецям-інвалідам, якія пабылі на свяце, былі ўручаныя вялікія навагоднія падарункі ад ініцыятараў правядзення акцыі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі