У Віцебску ў царкве “Новае жыццё” пройдзе свята Раства для малых
У Віцебску ў царкве хрысціян веры евангельскай “Новае жыццё” 7 студзеня будуць святкаваць дзень нараджэння Ісуса Хрыста. На свята запрасілі дзяцей разам з бацькамі. І з прычыны таго, што гасцёў шмат, а будынак царквы не вельмі вялікі, свята пройдзе двойчы, паведамляе карэспандэнт КРЫНІЦА.INFO.
Для гасцёў выхаванцы нядзельнай школы разам з настаўнікамі падрыхтавалі святочную праграму: песні, вершы, сцэнічныя выступы. Вядома, уся праграма будзе прысвечана дню нараджэння Госпада Ісуса Хрыста. І, як звычайна на Раство, маленькія госці атрымаюць падарункі.
Такія святы праводзяцца штогод з пачатку існавання царквы “Новае жыццё”. Мяняюцца толькі ўдзельнікі свята. За 20 гадоў выхаванцы нядзельнай школы змяніліся ўжо не раз: некаторыя сталі дарослымі, маюць свае сем’і і сваіх дзяцей, а іншыя вучацца ў старэйшых класах і дапамагаюць настаўнікам нядзельнай школы рыхтаваць святочныя праграмы і цікавыя заняткі для малых.
Напярэдадні Новага года, 25 і 27 снежня, святочныя праграмы былі арганізаваныя для дарослых, для чальцоў царквы і для тых, хто наведвае такія ўстановы толькі на Раство і Пасху. Як заўсёды, такія мерапрыемствы пакідаюць добрыя ўспаміны на доўгі час і жаданне прыйсці сюды зноў.
Звычайна службы ў царкве “Новае жыццё” праходзяць у нядзелю а 10:00 па адрасе: вуліца Віцебская, 25Б.
Крысціна Авакумава
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)