Вернікі з Калодзішчаў просяць дапамагчы дабудаваць храм

Pomogite_dostroit_hramПачатае ў мінулым годзе будаўніцтва праваслаўнага Ўваскрасенскага храма на тэрыторыі могілак у пасёлку Калодзішчы ў Мінскім раёне сёння застапарылася аб недахоп фінансавых сродкаў. Клір прыхода заклікае ўсіх праваслаўных хрысціянаў дапамагчы працягнуць будаваць храм.

Праектныя працы, што папярэднічаюць узвядзенню храма, пачаліся ў маі 2014 года. Збор сродкаў для іх завяршэння, а таксама для далейшых будаўнічых работ, узяў на сябе прыход храма Успення Найсвяцейшай Багародзіцы ў Калодзішчах. Нават малая лепта важная для працягу працаў. Рэквізіты, па якіх можна ажыццявіць дабрачынныя пераказы, прадстаўленыя на сайце sobor.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі