Дзеці-каталікі з Мар’інай Горцы выступілі ў Пухавiцкiм псiханеўралагiчным доме-iнтэрнаце

ks-genrihМаленькія парафiяне касцёла святога Антонiя Падуанскага ў Мар’iнай Горцы на чале з ксяндзом-пробашчам Генрыхам Кучынскім 5 студзеня наведалі Пухавiцкi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат, дзе жывуць людзі з асаблівасцямі псiханеўралагiчнага развіцця. Дзеці прывезлі інвалідам тэатральную пастаноўку пра Божае Нараджэнне.

Акрамя пастаноўкі, дзецi падрыхтавалi ў падарунак гледачам танцы, спевы і вершы. Удзячныя гледачы ўвесь час падтрымлівалі выступаючых, пляскаючы ў далоні ў такт музыцы, і доўга не адпускалi маленькіх актораў са сцэны, паведамляе catholic.by.

Развітваючыся з гасцямі, дырэктар установы Аляксандр Ляшэнка запрасіў малых прыязджаць яшчэ.  Дзяцей чакалі гарбата і салодкія пачастункі. Кожны маленькі выканаўца атрымаў калядную зорачку, якая з вялікай любоўю была зроблена рукамі жыхароў дома-інтэрната.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі