У Празе адбылася Еўрапейская сустрэча моладзі Тэзэ

tzМіжнародная сустрэча моладзі Taize адбывалася з 29 снежня па 2 студзеня ў Празе. На сустрэчу сабралося каля 30 тысяч маладых людзей розных канфесій і нацыянальнасцей.

Сустрэча ў Празе стала чарговым этапам «Пілігрымкі даверу на зямлі», якую ініцыяваў брат Ражэ, заснавальнік супольнасці Тэзэ, у канцы 1970-х гадоў. Чэшская сталіца ў другі раз стала гаспадаром моладзевага форуму: упершыню яна прымала яго на мяжы 1990 і 1991 гадоў. Найбольшая колькасць маладых людзей прыехала ў Прагу з Польшчы, Украіны, Германіі, Італіі, Францыі, Харватыі і Беларусі, паведамілі КРЫНІЦА.INFO у прэс-службе Тэзэ.

Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі Тэзэ пройдзе з 28 снежня 2015 года па 1 студзеня 2016 года ў іспанскай Валенсіі, пра што ў часе сустрэчы ў Празе абвясціў прыёр экуменічнай супольнасці брат Алоіз.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі