Для стварэння «Народнай Бібліі» неабходна 1189 добраахвотнікаў
У Беларусі праводзіцца акцыя «Народная Біблія». Больш падрабязна пра гэта карэспандэнт КРЫНІЦА.INFO папрасіла расказаць каардынатара акцыі – лідэра Хрысціянскай дзелавой ініцыятывы, сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Георгія Дзмітрука.
– Мы ўсе ведаем, што ёсць Біблія і для ўсіх гэта зразумела. А што такое «Народная Біблія»?
– Біблія аб’ядноўвала і цяпер аб’ядноўвае простых людзей і нават цэлыя нацыі. Народная Біблія – гэта салідарнасць беларусаў з мэтай будавання лепшай будучыні на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў. Гэта акт прымірэння на аснове любові і прабачэння. Гэта крок у бок нацыянальнай самасвядомасці і павагі. Народная Библия – гэта выбар на карысць беларускага і хрысціянскага.
– Чым яна будзе адрознівацца ад звычайнай Бібліі?
– «Народная Біблія» – гэта звычайная Біблія, толькі перапісаная ад рукі беларусамі на беларускай мове.
– Як хутка плануецца стварыць такую Біблію?
– Першы этап – перапіс Псалтыра 2014-2015 гады. Другі этап – перапіс Евангелляў 2015-2016. Колькасць кніг у Бібліі – 66. Стары Запавет – 39 кніг. Новы запавет – 27 кніг. Стары Запавет складаецца з 929 глаў, Новы – з 259 глаў. Усяго колькасць глаў у Бібліі – 1189.
Каб стварыць «Народную Біблію», неабходна 1189 добраахвотнікаў, якія жадаюць ўласнаручна перапісаць ўсяго адну главу з любой кнігі Бібліі на беларускай мове ў любым перакладзе.
У 2017 годзе споўніцца 500 гадоў выданню «Псалтыра» Францыска Скарыны. Да гэтай даты плануецца прэзентацыя «Народнай Бібліі».
– Каму прыйшла ідэя стварыць рукапісную Біблію на беларускай мове?
– Ідэя стварэння “Народнай Бібліі” належыць журналісту, кандыдату філасофскіх навук Уладзіміру Падголу.
– Якая мэта такой акцыі?
– Наша мэта – стварэнне нацыянальнага хрысціянскага Сымбаля, які аб’ядноўвае хрысціянаў. Мы хочам паспрабаваць прыцягнуць увагу грамадства да хрысціянскіх святыняў. Паспрабаваць прапанаваць грамадству Біблейскі шлях вырашэння надзённых праблем. Гэта будзе спрыяць яднанню беларускіх хрысціянаў у гістарычным кантэксце. А таксама, гэта станоўча паўплывае на хрысціянскую і грамадзянскую салідарнасць.
Першы правобраз Сымбаля веры з’яўляецца ў Апостала Паўла: “Бо я найперш перадаў вам, што і сам прыняў, гэта значыць, што Хрыстос памёр за грахі нашыя, паводле Пісаньня, і што ён пахаваны быў, і што ўваскрос на трэці дзень …» (1 Кар . 15: 3-7).
Варта ўзгадаць, якое аб’ядноўчае значэнне Сымбаля Веры, прынятага на Першым Сусветным Саборы ў 325 годзе. З гэтага моманту пачалася новая эра ў развіцці хрысціянства.
Вялікае гістарычнае значэнне мелі выданні друкаванай кнігі Псалтыр Францыска Скарыны для беларусаў, Астрожскай Бібліі для славян, Гютенбергский Бібліі для немцаў, і іншых выданняў Святога Пісання.
Выдаўцы Бібліі не меркавалі аб нацыянальным і гістарычным значэнні сваіх «праектаў». Яны, часцей за ўсё, дзейнічалі інстынктыўна, неўсвядомлена, часта насуперак здароваму сэнсу. З гадамі, спробы выдання Святога Пісання на нацыянальнай мове набывалі гістарычны і аб’ядноўчы сэнс.
– Хто можа прыняць удзел у стварэнні “Народнай Бібліі»? Нейкія крытэрыі адбору ёсць?
– Ужо сама назва кажа за сябе – «Народная Біблія», а значыць, у яе стварэнні можа прыняць кожны, хто адносіць сябе да беларускага народу, хто лічыць сябе хрысціянінам.
Створаны Аргкамітэт. У яго ўваходзяць Алесь Ліпай, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч і я, Георгій Дзмітрук. Трэба 1189 добраахвотнікаў. Для каардынацыі дзеянняў неабходна звязацца па электроннай пошце bible.people.by@gmail.com са мной.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)