Па ўсёй Беларусі прайшлі калядныя канцэрты

20140107_1556557 студзеня, у свята Хрыстовага Нараджэння, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, пабываў на традыцыйным свяце, падрыхтаваным нядзельнай школай прыходу храма іконы Божай Маці «Спаручнiца грэшных» Слоніма.

Выкладчыкі школы падрыхтавалі з навучэнцамі Калядны канцэрт, паведамляе eparhia.by.

У Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча адбыўся штогадовы Калядны канцэрт.

У праграме канцэрта прымалі ўдзел акцёры тэатра, навучэнцы нядзельнай школы і царкоўны хор Георгіеўскага храма, музычныя школы горада і многія іншыя.

8 студзеня ў Палацы мастацтваў Бабруйска прайшоў канцэрт, падрыхтаваны педагогамі і вучнямі нядзельнай школы Мікола-Сафійскага храма.

Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоні прыняў удзел у Калядным вечары ў Слуцкім гарадскім доме культуры.

Перад гасцямі вечара з канцэртнымі праграмамі выступілі хор Міхайлаўскага кафедральнага сабора Слуцка, творчыя калектывы і эстрадныя выканаўцы Случчыны.

7 студзеня ў Міхайлаўскім кафедральным саборы Слуцка епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній наведаў Калядны ранішнік у Цэнтры праваслаўнай асветы імя свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага.

У дзень святкавання Светлага свята Божага Нараджэння ў гомельскім грамадска-культурным цэнтры адбыўся калядны канцэрт.

Гамяльчане змаглі паглядзець выступы прафесійных і самадзейных калектываў Гомельскай вобласці.

7 студзеня ў кафедральным Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Гомеля прайшоў канцэрт з удзелам навучэнцаў нядзельнай школы сабора, а таксама дзіцячага хору.

У Расонах ў раённым Доме культуры 7 студзеня пасля святочнага Набажэнствы прайшло святочнае мерапрыемства з паказам дакументальнага фільма «Нараджэнне Хрыстова» і канцэртам «З Калядамі Хрыстовым!», падрыхтаваным моладзевай групай царкоўнага хору, удзельнікамі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі