Служэнне напярэдадні Калядаў ў мінскім «Новым Жыцці» пачалося канцэртам

SONY DSCПерадсвяточны служэнне напярэдадні Раства Хрыстова прайшло ў мінскай царкве хрысціян поўнага Евангелля «Новае Жыццё» увечары 6 студзеня.

Першая частка служэння складалася з канцэртных нумароў у выкананні вернікаў царквы, паведамляе newlife.by.

У другой частцы служэння старэйшы пастар царквы «Новае Жыццё» Вячаслаў Ганчарэнка падзяліўся з прысутнымі пасланнем на тэму «Ісус, народжаны ад Духа Святога».

На каляднае служэнне прыйшло шмат людзей, якія ўпершыню пераступілі парог царквы, і ў канцы сходу кожны з іх атрымаў памятны падарунак.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі