Лукашэнка ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне”

лукашенкоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня ўручыў прэміі “За духоўнае адраджэнне”.

Цырымонія ўзнагароджвання адбылася ў Палацы Рэспублікі, паведамляе прэсслужба кіраўніка дзяржавы. Па выніках 2014 года прысуджаны пяць прэмій прэзідэнта Беларусі “За духоўнае адраджэнне”.

Сярод лаўрэатаў высокай узнагароды – аўтарскі калектыў у складзе настаяцеля рэлігійнай абшчыны “Прыход храма іконы Божай Маці “Ўсіх тужлівых Радасць” у Мінску Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы пратаіерэя Ігара Карасцялёва і дацэнта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Марыны Краўцовай.

Іх намаганнямі створаны вучэбна-вытворчыя майстэрнi пры названым прыходзе для сацыялізацыі людзей з цяжкімі захворваннямі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі