Выканкам СНД унёс лепту ў будаўніцтва дзіцячага хоспіса

хосп2Працягваецца акцыя «Нашыя дзеці». У ёй традыцыйна прымае ўдзел Выканаўчы камітэт СНД.

Па паведамленні БелаПАН, у рамках акцыі супрацоўнікі выканкама СНД сабралі сродкі на будаўніцтва ў Бараўлянах дзіцячага хоспіса. Грошы ў памеры каля 22 мільёнаў рублёў пералічаныя як дабрачыннае ахвяраванне. Выкарыстоўвацца яны будуць для будаўнічых работ і добраўпарадкавання тэрыторыі, а таксама для куплі абсталявання.

Варта адзначыць, што гэта не першы дабрачынны збор супрацоўнікаў Выканкама СНД. Так, у 2014 годзе работнікі гэтай арганізацыі зрабілі падарункі дзецям у Пухавіцкім і Капыльскім раёнах, дзе ў сацыяльна-педагагічныя цэнтры былі перададзеныя бытавая тэхніка, спортінвентар і цацкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі