Каталіцкія біскупы Станеўскі і Дзям’янка падзяліліся аплаткамі з моладдзю
Аплатачная сустрэча Душпастырства студэнцкай і працоўнай моладзі «OPEN» з удзелам дапаможнага біскупа Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага адбылася 8 студзеня ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі. На пачатку сустрэчы іерарх узначаліў Святую Імшу.
Звяртаючыся ў гаміліі да моладзі «OPEN» як да “пакалення, адказнага за Касцёл”, біскуп Станеўскі заклікаў маладых людзей прыкладам свайго жыцця і паводзін змяняць аблічча свету: “Сёння, калі мы глядзім на свет, што вакол нас, нам трэба спытаць у саміх сябе: хто яшчэ быў запалены ад агню маёй любові і веры? Важна, каб мы ўмелі падзяліцца верай з тымі, якія яшчэ не маюць гэтай веры, яшчэ не сталі на шлях збаўлення. Нам трэба гучна засведчыць аб сваёй прыналежнасці да Касцёла”, паведамляе catholic.by.
У Баранавічах 10 студзеня распачалася сустрэча каталіцкай моладзі Пінскай дыяцэзіі. Святую Імшу на адкрыццё сустрэчы ў парафіі святога Зыгмунта ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Звяртаючыся да моладзі з гаміліяй, іерарх нагадаў, што сустрэча моладзі адбываецца ў Годзе кансэкраванага жыцця. “Характэрная пастава манаства – гэта гатоўнасць, – адзначыў біскуп. – Быць пільным – значыць мець адкрытыя вочы і вушы, каб заўважыць тых, хто чакае нашага чулага сэрца”.
Таксама іерарх адзначыў, што “самая глыбокая матывацыя ісці за Хрыстом – гэта сама асоба Хрыста”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)