“Крынічка”. Нядзельная школка – Хто такі Бог?
Бог ёсць.
Калі вы таксама ў гэта верыце, мы можам у нашай рубрыцы “Крынічкі” абмеркаваць, як данесці гэта да дзяцей і ўмацаваць іх у веры.
Калі сумнеяцеся альбо не верыце – спадзяемся на вашую ўвагу, каб пастарацца разабрацца разам.
У нядзельнай школцы “Крынічкі” мы будзем простай мовай гаварыць аб Госпадзе, Бібліі і аб нашай веры.
Зразумела, што веры ў Госпада немагчыма навучыць шляхам разбору некалькіх хрысціянскіх формул. Гэта не робіцца за некалькі заняткаў або размоў. Гэта справа доўгая, і ключавая роля ў ёй належыць вам, бацькам.
Толькі вы, паказаўшы на сваім прыкладзе, што Госпад блізка, што да Яго можна звяртацца ў любы момант, што Ён любіць кожнага, можаце навучыць дзяцей глыбока маліцца і верыць. Менавіта бацькі павінны весці дыялог з душой дзіцяці і разам шукаць Бога. Калі ў бацькоў хрысціянскі лад жыцця, то падобным жа чынам будуць паводзіць сябе і дзеці.
Хто такі Бог?
Бог – гэта Стваральнік. Ён стварыў усё, што вакол нас: зорнае неба, зямлю і іншыя планеты, расліны, усіх жывёл і птушак, а таксама чалавека, гэта значыць нас з вамі.
Калі Бог стварыў неба і зямлю і ўсё астатняе, значыць усё, што вакол, належыць Яму?
Так, усё, у тым ліку і мы з вамі, належыць Богу. Таму Бога яшчэ называюць Госпадам альбо Царом.
А адкуль Бог з’явіўся і колькі Яму год? Хто Яго стварыў?
У Бога няма ўзросту, і Яго ніхто не ствараў. Бог – вечны, Ён быў заўсёды.
А дзе Бог жыве: у лесе, на небе ці ў моры? Дзе Яго дом?
Увесь вялікі сусвет з’яўляецца домам Бога, таму Ён можа жыць у любым месцы і таму Ён заўсёды знаходзіцца побач з намі.
На наступным занятку нашай нядзельнай школкі мы адкажам на пытанні: Як Бог выглядае, на каго Ён падобны? Ці можам мы ўбачыць Бога? З кім Бог размаўляе?
Падрыхтавала Вольга Севярынец
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)