На Лідчыне і Навагрудчыне праходзяць канцэрты юных хрыстаславаў

diatlovoЮныя праваслаўныя хрыстаславы – удзельнікі хораў Свята-Нікольскага сабора і храма святых Барыса і Глеба Навагрудка — 9 студзеня выступалі на гарадскіх прадпрыемствах са спецыяльнай праграмай калядных псалмоў і калядак.

На працягу дня дзеці разам з благачынным цэркваў Навагрудскай акругі пратаіерэем Анатолем Герасімуком і настаяцелем Барысаглебскага храма іерэем Мікалаем Касяком аб’ехалі малаказавод, вайсковы гарнізон, завод газавай апаратуры «Навагаз», ЖКГ. Самыя маленькія з хрыстаславаў нядзельнай школы пры сястрынстве апостала Іаана Багаслова разам з настаяцелем храма святых Кірылы і Мяфодзія пратаіерэем Вадзімам Кузьмічом і рэгентам Валянцінай Лебедзь наведалі завод металавырабаў і хлебакамбінат, паведамляе eparhia.by.

nowo9 студзеня ў раённым Доме культуры Дзятлава гараджане маглі ўбачыць каляднае тэатралізаванае прадстаўленне, падрыхтаванае выхаванцамі нядзельнай школы пры храме Перамянення Гасподняга. Дзеці выступалі з аншлагам, гледачоў павіншаваў з Раством пратаіерэй Мікалай Пінчук.

У гэты ж дзень у лідскім гарадскім Доме культуры адбылася калядная сустрэча выхаванцаў нядзельных школ Лідскага раёна. Пасля павучальнай прамовы настаяцеля храма Ўсіх святых пратаіерэя Уладзіміра Яроміча на сцэну са спектаклем «Цуды Каляднай ночы» выйшлі ўдзельнікі дзеючнай пры храме праваслаўнай тэатральна-музычнай студыі «Вясёлка». Пасля заканчэння спектакля благачынны цэркваў Лідскай акругі пратаіерэй Расціслаў Салаўёў уручыў падарункі лепшым выхаванцам нядзельных школ раёна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі