Дабрачынныя дзіцячыя Калядныя канцэрты праходзяць на Навагрудчыне

slavyПраваслаўнае Каляднае свята для дзяцей са шматдзетных сем’яў адбыўся 10 студзеня ў смаргонскім храме святых пакутнікаў Віленскіх. Паглядзець выступленне выхаванцаў нядзельнай школы прыйшлі шматлікія гледачы – бацькі і дзеці з няпоўных і шматдзетных сем’яў. Усім ім настаяцель храма іерэй Міхаіл Вероха ўручыў салодкія падарункі.

Калядная сустрэча «Дзеля жыцця вечнага” адбылася 11 студзеня, у дзень памяці нявінна забітых Віфлеемскіх немаўлятаў, у раённым Доме культуры Навагрудка. Канцэртную праграму падрыхтавалі выхаванцы нядзельных школаў пры Свята-Мікольскім саборы і Сястрынстве Іаана Багаслова, танцавальны калектыў праваслаўнай моладзі пры храме святых Барыса і Глеба, а таксама навучэнцы і настаўнікі гімназіі № 1, сярэдняй школы № 2 і супрацоўнікі Дома культуры. У зале прысутнічалі святары навагрудскіх храмаў, а ў якасці гледачоў былі запрошаныя інваліды і шматдзетныя сем’і, паведамляе eparhia.by.

10 студзеня маленькія хрыстаславы са Слоніма – навучэнцы нядзельнай школы пры храме Абраза Божай Маці «Спрыяльніца грэшных» прыйшлі з канцэртнай праграмай у дзіцячы садок № 17. У спевах і сцэнках дзеці праславілі нараджэнне Богадзіцяці, а затым уручылі маленькім гледачам прысмакі.

Юныя хрыстаславы з аграгарадка Лукі Карэліцкага раёна разам з настаяцелем храма Уваскрэсення Хрыстова а. Анатолем Шэлестам 11 студзеня наведалі з маленькім канцэртам састарэлых з аддзялення сястрынскага дагляду ў мясцовай бальніцы. Пасля выступу дзеці ўручылі старым салодкія пачастункі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі