Епіскап Веніямін адслужыў Літургіі ў новапабудаваных цэрквах

venianinЕпіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін наведаў нядаўна збудаваныя праваслаўныя цэрквы даручанай яму епархіі. 10 студзеня ў вёсцы Алесіна пад Смалявічамі ўпершыню служылася Архірэйская Літургія.

У саслужэнні благачыннага Смалявіцкай царкоўнай акругі пратаіерэя Мікалая Цюцюнікава і духавенства епархіі ўладыка Веніямін ўзначаліў богаслужбу, падчас якой уганараваў настаяцеля прыхода іерэя Мікалая Пашкевіча правам нашэння камілаўкі ў якасці падзякі за працы будаўніцтва, паведамляе borisoveparhia.by.

У архіпастырскім слове ўладыка падкрэсліў: «Імкніцеся атрымліваць духоўную карысць ад наведвання храма Божага, звяртацца да Таямніцаў, якія тут надаюцца – споведзь, прычасце, малітваслоўі на розныя выпадкі нашага жыцця, і каб у вас была моцная супольнасць, якая аб’ядноўвае не толькі людзей, якія жывуць ў гэтай вёсцы, але і тых, якія прыязджаюць з бліжэйшых вёсак».

Па заканчэнні службы епіскап Веніямін асвяціў падмурак будучай храмавай званіцы.

11 студзеня епіскуп Веніямін узначаліў Боскую літургію ў храме Раства Хрыстова ў вёсцы Задомля Смалявіцкага раёна. Па заканчэнні службы быў здзейснены Хросны ход вакол храма з залажэннем капсулы ў падмурак будучай званіцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі