Гамяльчане ўпершыню за 25 гадоў назіралі рэдкую з’яву – “белую навальніцу”

Гамяльчане ўпершыню за 25 гадоў назіралі рэдкую прыродную рэдкую з’яву – “белую навальніцу”. Пра гэта карэспандэнту КРЫНІЦА.INFO паведамілі ў службе гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Сёння ў 09:20 многія гамяльчане любаваліся разлапістай маланкай. Пасля гэтага пачуўся выбух грому, пачаўся моцны снегапад, які доўжыўся на працягу 10 хвілін. Гэта даволі рэдкая прыродная з’ява называецца “белая навальніца”.
“Белыя навальніцы” – вынік хуткага перамяшчэння атмасферных франтоў. Такая прыродная з’ява вельмі рэдка ўзнікае ў студзені. На гэты раз яна выклікана анамальна цёплым надвор’ем, якое на 7-9 градусаў перавышае кліматычную норму.
Апошняя афіцыйна зафіксаваная студзеньская навальніца ў Гомелі датаваўся 1989 годам, у Жлобіне – у 2006 годзе, у Лельчыцах – у 2005-ым, у Брагіне – у 1997-ым.
Марыя Дуброўская
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)