Калядную ёлку для дзяцей-інвалідаў правялі ў Гродне

IMGL0503На Божае нараджэнне гродзенскі Свята-Раства-Багародзіцкі жаночы стаўрапігіяльны манастыр па традыцыі наведалі дзеці-інваліды.

Дзеці прыехалі з бацькамі і па меры сваіх магчымасцяў ўдзельнічалі ў свяце: чыталі вершы, дарылі свае вырабы. Як распавялі Church.by ў манастыры, на святах ўсё ўладкавана так, каб захоўвалася атмасфера сяброўства і шчырай любові, каб ніхто не адчуваў сябе ушчэмленым.

«Вы, дарагія дзеткі, самыя любімыя ў Госпада. Вам выпала тут, на зямлі несці цяжкі крыж, але Ваша нашэнне крыжа вялікае прад Богам », – сказала гасцям ігумення Гаўрыіла (Глухава).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі