Калядныя акцыі дабрыні працягваюцца ў Гомелі, Ваўкавыску і Жабінцы
Выхаванцы нядзельнай школы пры праваслаўным храме іконы Божай Маці “Хуткаспрыяльніца” разам з настаяцелем ігуменам Мяфодзіем (Казаковым) 10 студзеня наведалі сем’і дзяцей-інвалідаў, – павіншавалі з Калядамі і ўручылі падарункі, паведамляе eparhiya.by.
9 студзеня чальцы ваўкавыскага моладзевага брацтва ў гонар святых Віленскіх пакутнікаў разам з клірыкам храма Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы іерэем Сергіем Дзяшуком наведалі Ваўкавыскі дзіцячы дом. Пасля віншавальнага словы святара братчыкі паказалі дзецям мультымедыйную прэзентацыю аб тым, як святкуюць Каляды ў розных краінах, арганізавалі рухомыя гульні, а затым – салодкі стол, паведамляе orthos.org.
У Жабінцы 8 студзеня моладзь брацтва ў гонар Свяціцеля Кірылы Тураўскага разам з настаяцелем Пакроўскага храма Сергіем Петрусевічам і клірыкам святаром Андрэем Петрусевічам наведалі сем’і дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, паведамляе ekklisia.by.
Музычна-песенныя Калядныя віншаванні парадавалі дзяцей і іх бацькоў. Кожнаму дзіцяці святары ўручылі падарунак, а сям’і – харчовы набор.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)