П’яны бяспраўнік атрымаў 8 гадоў калоніі за 2 чалавечыя жыцці

фота-гувд2
фота МВД РБ

“П’яны бяспраўнік” атрымаў 8 гадоў калоніі за дваіх збітых на смерць пешаходаў. Суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуд кіроўцу, які на аўтамабілі BMW 740і увосень 2014 збіў прыпынак грамадскага транспарту з людзьмі на ул.Есенина ў беларускай сталіцы.

Суд 8 студзеня прызнаў кіроўцу вінаватым у здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт. 317-1 (кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, які быў здзейснены на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне) і па ч.5 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Па першым артыкуле суд прызначыў абвінавачанаму адзін год пазбаўлення волі, па другому – сем гадоў зняволення. Па сукупнасці злачынстваў кіроўца, які пазбавіў жыцця дваіх менчукоў, прысуджаны да пазбаўлення волі тэрмінам на 8 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў, тэрмінам на пяць гадоў. З вінаватага спагнаная маральная кампенсацыя ў карысць пацярпелых у 250 млн рублёў.

Як раней паведамляла  “Крыніца”, 22-гадовы жыхар Магілёўскай вобласці без правоў на кіраванне і з алкаголем у крыві ў вячэрнюю гадзіну пік 19 верасня каля 17 гадзін вечара выязджаў на BMW са свайго двара на вуліцы Ясеніна, 35 у мікрараёне “Малінаўка”,  не справіўся з кіраваннем, апынуўся на “сустрэчнай” і на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту, дзе знаходзіліся людзі. Ад удару легкавушкі канструкцыя прыпыначнага павільёна была сарваная з падставы і моцна пагнута. Жанчына ва ўзросце 61 год памерла на месцы, мужчына 67  гадоў трапіў у бальніцу ў цяжкім стане, дзе пасля памёр.

Прыгавор не канчатковы і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку.

Да дадзенага здарэння кіроўца ўжо двойчы пазбаўляўся права кіравання транспартным сродкам за кіраванне ў нецвярозым выглядзе. Першы раз у чэрвені 2011 года, калі яму было каля 19 гадоў, другі раз – у чэрвені 2014 года. У момант затрымання пасля ДТЗ на вул. Ясеніна ў крыві хлопца па выніках медосвидетельствования аказалася 1,7 праміле алкаголю – пяціразовае перавышэнне дапушчальнай нормы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі