У Барысаве затрыманыя падлеткі, якіх падазраюць у распаўсюдзе псіхатропаў

следственный комитет17-гадовы навучэнец Барысаўскага дзяржаўнага будаўнічага прафесійнага ліцэя затрыманы па падазрэнні ў распаўсюдзе псіхатропных рэчываў.

Праваахоўнікі затрымалі непаўналетняга ля аднаго з магазінаў у Барысаве і пры вобшуку выявілі 31 папяровы скрутак з псіхатропных рэчывам (у адным быў рэагент асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва Альфа-PVP).

Распачата крымінальная справа, паведамілі ва Ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Неўзабаве падлетку прад’явяць абвінавачванне.

Следчыя таксама рыхтуюцца прад’явіць абвінавачванні па факце захоўвання псіхатропных рэчываў 11-класніку адной з Барысаўскіх школ.

На падазроныя паводзіны падлетка звярнулі ўвагу мясцовыя жыхары і паведамілі ў міліцыю. Як устаноўлена, школьнік ўжываў псіхатропнае рэчыва (яно было канфіскавана пры вобшуку).

З пачатку года Барысаўскім РАСК распачата сем крымінальных спраў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў і псіхатропных рэчываў. Больш за 55 справаў знаходзяцца ў вытворчасці, з іх чатыры ўзбуджаныя ў дачыненні да непаўналетніх.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі