2015 для моладзі менскай «Новага жыцця» будзе годам падзей
Змяняй жыццё да лепшага праз сяброўства з Богам. Такі заклік і пажаданне было на гэты год для моладзі хрысціянскай поўнаевангельскай царквы “Новае жыццё” Мінска.
На першым моладзевым служэнні ў пачатку года 10 студзеня юнакі і дзяўчаты сабраліся разам, каб праславіць Бога, падзякаваць за ўсё добрае, што ёсць у іх жыцці, і прасіць блаславення на 2015 год. Моладзевы пастар Ілля Ганчарэнка ўпэщнены, што гэты год павінен стаць для маладых людзей Годам Падзей.
«Жадаю ўсім быць напоўненнымі Духа Святога. Бо толькі цесныя ўзаемаадносіны з Богам могуць кардынальна змяніць наша жыццё да лепшага!»- сказаў Ілля Ганчарэнка.
Таксама ў моладзевым служэнні прымаў удзел пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка, паведамляе newlife.by. Яго пропаведзь заклікала моладзь не жыць для сябе, а шукаць волю Божую ў сваім жыцці, жыць для Хрыста і тых, хто побач.
Другая частка хрысціянскага моладзевага служэння складалася з Біблейскай віктарыны.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)