Банкі Беларусі аднаўляюць аперацыі па картках і зніжаюць стаўкі па рублёвых укладах

001032_00000691755Банкі Беларусі аднаўляюць аперацыі па плацёжных картках, якія былі прыпыненыя з-за складанасцей на фінансавым і валютным рынках краіны, і ўводзяць новыя ліміты.
Альфа-банк зноў пачаў прапаноўваць паслугу “Трансфер” па аўтаматычнай безнаяўнай канвертацыі беларускага рубля.
БПС-Ашчадбанк аднавіў пералік грошай з карткі на картку, выдадзеных да рахункаў адной фізічнай асобы ў замежнай валюце праз прылады самаабслугоўвання, інтэрнэт-і мабільны банкінг.
Банк ВТБ з 13 студзеня ўсталяваў содневы ліміт у 300 еўра пры валютна-абменных аперацыях з выкарыстаннем картак Visa International, эмітаваных у рублях (пры наяўных і безнаяўных аперацыях).
13 студзеня Белаграпрамбанк і Белгазпрамбанк знізілі адсоткавыя стаўкі па тэрміновых рублёвых укладах “Вялікія грошы” (з 50% да 45% гадавых) і “Рацыянальны” (з 49% да 44%) адпаведна.
Беларусбанк з 10 студзеня знізіў адсоткавую стаўку па новых тэрміновых рублёвых укладах фізічных асоб “Гарантаваны даход” з 50% да 45% гадавых.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі