Каталікі з Мінска прадставілі спектакль пра Ісуса, аборты, ЭКА і варажбітак
Каталіцкая моладзь з Мінска, з якой працуе палатын ксёндз Яўген Эйсмант SAC, прадставіла пастаноўку, прысвечаную Божаму Нараджэнню, у парафіі Святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Воранаве.
Сцэнар быў напісаны ўласнаруч моладдзю. Яны ўзнялі такія праблемы сучаснага свету, як аборт, ЭКА, выкарыстанне дапамогі чарадзеяў і вядзьмарак. Праз пастаноўку гучала думка, што ў свеце існуе яшчэ шмат людзей, якія не ведаюць або да канца не разумеюць, што ўсё гэта вельмі небяспечна, паведамляе catholic.by.
Дзеянні ў пастаноўцы адбываюцца напярэдадні Божага Нараджэння. Паказаны лёс дзвюх сямей-суседзяў. Адна сям’я верніцкая, у якой муж і жонка ніяк не маглі зачаць дзіця. І таму яшчэ больш маліліся Богy. Яны вырашылі нарэшце ўзяць дзіця з прытулку. Другая сям’я не ведала Бога і не давярала Яму. У іх была такая сама праблема. Але яны абралі не хрысціянскія спосабы вырашэння: спачатку звярнуліся па дапамогу ЭКА, а калі нічога не атрымалася – пайшлі да бабкі-варажбіткі.
Заканчваецца спектакль тым, што Бог пасылае дзіця верніцкай сям’і, а другая прыходзіць да Бога з пакаяннем.
25 студзеня пастаноўку ўбачаць у Нясвіжы, а 8 лютага — у Бярозе.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)