На праваслаўнае Вадохрышча адкрыецца для купання гаючая купель ў вёсцы Чорнае

devaГаючая купель на святой крыніцы ў вёсцы Чорнае Рэчыцкага раёна напярэдадні праваслаўнага свята Вадохрышча і непасрэдна ў дзень свята, з 18 па 19 студзеня, будзе адкрытая для апускання. Побач з купеллю будуць устаноўленыя дадатковыя месцы для пераапранання, арганізаваная раздача гарачай гарбаты.

Усіх, жадаючых акунуцца, духавенства храма Георгія Пераможцы ў аграгарадку Белае Балота просіць не грэбаваць магчымасцю прыйсці на святочнае набажэнства, паведамляе eparhiya.by.

Яшчэ адну жыватворную крыніцу, у вёсцы Прошча на Бобруйшчыне, 11 студзеня наведалі дзеці з асіповіцкага Дома творчасці дзяцей і моладзі. Падлеткі прыехалі павіншаваць з Калядамі свайго духоўнага апекуна, іераманаха Максіма (Юндыла), паведамляе bobruisk.hram.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі