У Гомелі і Рагачове праваслаўныя павіншавалі з Калядамі абяздоленых

paliНастаяцель гомельскага храма святога Арханёла Міхаіла пратаіерэй Ігар Альшанаў прыняў удзел у навагоднім свяце для дзяцей, якія знаходзяцца пад апекай паліятыўнай дапамогі. 11 студзеня святар наведаў цэнтр дапамогі такім дзецям, пажадаў моцы сілаў і дапамогі Божай іх бацькам і абслуговаючаму персаналу.

У гомельскім Свята-Мікольскім мужчынскім манастыры таксама адбыўся шэраг дабрачынных мерапрыемстваў. 7 студзеня ў манастыры прайшоў ранішнік для дзяцей з неспрыяльных сем’яў, зладжаны сіламі браціі з дапамогай ўстановаў адукацыі Чыгуначнага раёна. Праграма ўключала тэатралізаванае прадстаўленне аб Нараджэнні Богадзіцяці, рухомыя гульні, карагоды, салодкі стол з падарункамі, паведамляе eparhiya.by.

У Рагачове дзеці з нядзельнай школы пры храме Аляксандра Неўскага 11 студзеня разам з выкладчыкамі наведалі дом-інтэрнат для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ў вёсцы Вікаў. Дзеці прывезлі пацыентам святочны канцэрт, спектакль-батлейку, а таксама віншавальныя паштоўкі, зробленыя ўласнымі рукамі. Дарослыя прыхаджанкі ўручылі салодкія падарункі, у зборы якіх удзельнічаў ўвесь прыход.

12 студзеня браты і моладзь дзеючага пры манастыры брацтва прымалі гасцей – дзяцей і маладых людзей з грамадскай арганізацыі інвалідаў «Майская кветка». Госці прычасціліся за Боскай Літургіяй, затым адправіліся на гарбату з насельнікамі манастыра.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі