Выстава работ Андрэя Жарава адкрылася ў Мінску

zharov_20150113122749002bigКалядная выстава іканапісца Андрэя Жарава адкрылася ў канферэнц-зале Цэнтра духоўнай асветы і сацыяльнага служэння «Ўсіх тужлівых Радасць» Беларускага Экзархата.

На выставе прадстаўлены работы 2011-2013 гадоў. У экспазіцыі копіі-рэканструкцыі старажытных абразоў са збораў музеяў Масквы і Санкт-Пецярбурга, копіі арыгіналаў візантыйскай кніжнай мініяцюры, копіі фрэсак Спаса-Праабражэнскай царквы полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, паведамляе sobor.by.

Андрэй Паўлавіч Жараў нарадзіўся ў Мінску ў 1980 годзе. Вучыўся ў іканапіснай школе пры Санкт-Пецярбургскіх духоўных акадэміі і семінарыі (майстэрня Жданавай Т. В), пісаў абразы для Навадзевічага манастыра ў Пецярбургу і Пакроўскага манастыра ў Кiранумi (Францыя).

У 2001 годзе пачаў працаваць у іканапіснай школе пры Мінскім епархіяльным упраўленні, пісаў абразы для беларускіх храмаў і манастыроў.

У 2012 годзе скончыў Праваслаўны Свята-Ціханаўскі ўніверсітэт у Маскве (аддзяленне мастацтваў і царкоўных мастацтваў, кафедра іканапісу, майстэрня пратаіерэя Мікалая Чарнышова)

З 2013 года чалец архітэктурна-мастацкага савета пры Мінскім епархіяльным упраўленні.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі