З 12 па 16 студзеня абвешчаны тыдзень посту і малітвы поўнаевангельскіх абшчын

molitva

З 12 па 16 студзеня абвешчаны тыдзень посту і малітвы Аб’яднання абшчын Поўнага Евангелля Беларусі. Гэты час, калі ўсе вернікі суполак змогуць сабрацца разам для малітвы за ўрад і эканоміку Беларусі, за сем’і, выкананне царкоўных праграм, за здароўе ў целе Хрыста, за пашырэнне Царства Божага, за абуджэнне, за якасны і духоўны рост цэркваў у Беларусі.

Да посту і малітвы можа далучыцца любы вернік з цэркваў Аб’яднання, паведамляе jesuschurch.by.

12 студзеня вернікі маліліся за народ Беларусі. Абвяшчалі панаванне Ісуса Хрыста ў кожнай сферы жыцця чалавека і жыцця народа. Маліліся супраць амаральнасці, вычварэнства, беззаконня, і аб тым, каб Бог абараніў інстытут сям’і ў беларускім народзе.

13 студзеня – малітва пра ўнутранае ўладкаванне царквы і аб паспяховым ажыццяўленні вызначаных планаў на 2015 год.

14 студзеня – аб Божым садзейнічанні ў фінансаванні царкоўных праграм. «Але каб памятаў Госпада, Бога твайго, бо Ён дае табе сілу набываць багацьце, каб выканаць, як сёньня, запавет Свой, які Ён прысягаю  зацьвердзіў бацькам тваім» (Др. 8:18).

15 студзеня малітва пра фізічнае здароўе, аб правільных душэўных і духоўных ўзаемаадносінах сярод хрысціян.

16 студзеня – за якасны і духоўны рост цэркваў, за свабоду слова і пропаведзь Евангелля ў Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі