Калядны канцэрт для дзяцей прайшоў у каледжы ХВЕ

hbeМінскі біблейскі каледж ХВЕ выступіў організатарам Каляднага канцэрта для дзяцей, які адбыўся 7 студзеня. Запрашэнні ў першую чаргу атрымалі шматдзетныя і малазабяспечаныя сем’і, а таксама сем’і, у якіх ёсць дзеці-інваліды.

Папярэдне валанцёры сабралі больш за 120 падарункаў, якія сем’і атрымалі разам з запрашэннямі, паведамляе invictory.com.

У канцэрце прынялі ўдзел цін-гурт «Селах», тэатральная група «Art-keys», якая прадставіла ўвазе гледачоў мюзікл «Апошні герой», моладзевы хор і навучэнцы нядзельнай школы. У межах канцэрту праходзілі дзіцячыя конкурсы, віктарыны і майстар-клас «Калядная паштоўка». Глядачоў — бацькоў і дзяцей — сабралася поўная заля.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі