Праваслаўныя калядоўшчыкі прыйшлі ў гомельскі касцёл

gomelПраваслаўныя вернікі з гомельскай Сафійскай абшчыны праваслаўнага брацтва пры храме Перамянення Госпада разам са сваімі дзецьмі 11 студзеня наведалі касцёл Нараджэння Панны Марыі.

Праваслаўныя калядоўшчыкі прысутнічалі на Святой Імшы, а па заканчэнні богаслужбы паказалі калядную батлейку. Спектакль і калядныя песні праваслаўныя вернікі падрыхтавалі па-беларуску. У адказ каталікі таксама выканалі калядкі і ўручылі пачастункі, паабяцаўшы ў наступным годзе прыйсці з прадстаўленнем у адказ, паведамляе katolik-gomel.by.

У гэты ж вечар у гомельскім Свята-Мікольскім манастыры адбыўся канцэрт святочнага хору манастыра пад кіраўніцтвам рэгента Алены Бачкаровай. Архімандрыт Сава (Мажука) суправаджаў выступ хору расповедам пра выкананыя творы і іх аўтараў, паведамляе eparhiya.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар МТС: +37529 566 45 53. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі