Рада бяспекі ААН асудзіла абстрэл аўтобуса пад Валнавахай ва Украіне, з-за якога загінулі 11 чалавек

rcgygg_w631h356Рада Бяспекі ААН асудзіла абстрэл сепаратыстамі аўтобуса пад Валнавахай ва Украіне, у выніку якога загінулі 11 чалавек.
У заяве, якая было прынята пад вечар 13 студзеня, сказана, што члены Рады Бяспекі самым рашучым чынам асудзілі забойства 11 і раненні 17 грамадзянскіх асоб, у тым ліку жанчын і дзяцей, у выніку абстрэлу 13 студзеня пасажырскага аўтобуса пад Валнавахай Данецкай вобласці.
Члены Рады бяспекі выказалі глыбокія спачуванні сем’ям загінуўшых і падкрэслілі неабходнасць “правядзення аб’ектыўнага расследавання і прыцягнення да адказнасці вінаватых у гэтай дзеі”.
У заяве падкрэсліваецца неабходнасць строгага выканання Мінскіх дамоўленасцей ад 5 і 19 верасня мінулага года. У выніку траплення снарада ў аўтобус ля блокпаста каля Валнавахi загінулі дзесяць чалавек, яшчэ 18 атрымалі раненні. Пазней у бальніцы памерла яшчэ адна пасажырка аўтобуса, паведаміў Корреспондент.net.Сілавікі і прэзідэнт Украiны Пётр Парашэнка абвінаваціў сепаратыстаў у гібелі людзей пад Валнавахай.
Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі